19 жніўня курс долара не змяніўся, курс еўра вырас

19/08/2016 - 12:43

У пятніцу, 19 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара не змяніўся, ён па-ранейшаму складае 1,9288 беларускага рубля, курс еўра вырас з 2,1832 да 2,1853. 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0149 беларускага (учора — 3,0306).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,18%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 18 жніўня, курс долара знізіўся з 1,9388 да 1,9288 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,1833 да 2,1832.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі