18 сем'яў паскардзіліся, што ў жылым доме з кранаў паліўся алкаголь

07/02/2020 - 09:46

У індыйскім горадзе Трысур у штаце Керала 18 сем'яў паскардзіліся, што ў іх шматкватэрным жылым доме з кранаў паліўся... алкаголь. Людзі незадаволеныя, што яны не могуць памыцца і набраць пітной вады. Па іх словах, спачатку ў кватэрах быў пах спіртных напояў, а на наступны дзень з кранаў палілася "сумесь лікёра і вады", паведамляе thenewsminute.com.

Мясцовыя ўлады правялі расследаванне і высветлілі, што раней побач з домам дзейнічаў бар. Шэсць гадоў таму яго закрылі, а алкаголь канфіскавалі. Нядаўна з'явіўся дазвол на знішчэнне канфіскату і каля шасці тысяч літраў спіртных напояў закапалі проста каля бара. У выніку алкаголь патрапіў у сістэму водазабеспячэння, дзе змяшаўся з вадой. Чыноўнікам давялося арганізаваць дастаўку пітной вады жыхарам дома і ачыстку свідравіны.

thenewsminute.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі