У Мінску ў студэнцкім інтэрнаце БДУІР на вуліцы Бяды, 25 адбыўся пажар.
Як паведамляе прэс-служба МНС, агонь узнік у пакоі на сёмым паверсе. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў з будынка былі эвакуяваныя 150 чалавек — спрацавала пажарная аўтаматыка.
Пажар был ліквідаваны. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Прычына пажару высвятляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.