15-16 верасня рух па праспекце Пераможцаў у Мінску часова абмяжуюць

15/09/2017 - 19:18

15 і 16 верасня рух па праспекце Пераможцаў у Мінску будзе часова абмежаваны, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 

З 23.00 15 верасня да 2.00 16 верасня рух будзе абмежаваны на ўчастку ад праспекта Машэрава да праспекта Незалежнасці. На гэтым участку будзе весціся падрыхтоўка да культурна-спартыўнага мерапрыемства H.O.G. Rally Minsk 2017.

16 верасня з 14.00 да 14.15 і з 17.00 да 17.15 на тым жа ўчастку часова абмяжуюць рух для дрыфт-шоу пілотаў і спартсменаў на матацыклах.

Таксама 16 верасня з 9.00 да 21.00 абмяжуюць рух раварыстаў на веладарожцы ўздоўж праспекта Пераможцаў на адрэзку ад будынка Палаца спорту да будынка Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў па праспекце Пераможцаў, 2.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі