У панядзелак, 14 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 53 рублі — да 18 303, курс еўра павялічыўся на 69 — да 20 046, курс расійскага рубля знізіўся — з 263,93 да 260,35 беларускага.
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,36%.
Нагадаем, у пятніцу, 11 снежня, долар падаражэў на 2 рублі — да 18 250, курс еўра знізіўся на 79 рублёў — да 19 977, курс расійскага рубля вырас — з 263,56 да 263,93 беларускага.
Фота: ria.ru