13 кастрычніка долар падаражэў на 81 рубель, еўра — на 207

13/10/2015 - 10:44

У аўторак, 13 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 81 рубель і складае 17 243 рублёў, еўра падаражэў на 207 рублёў — да 19 646, курс расійскага рубля знізіўся з 280,24 да 277,14 беларускага.

У адносінах да кошыка валют беларускі рубель аслабеў на 0,01%.

Нагадаем, што ў панядзелак, 12 кастрычніка, курс долара панізіўся на 40 рублёў — да 17 162, еўра патаннеў на 7 рублёў — да 19 439, расійскі рубель умацаваўся на 0,39 беларускага, яго курс склаў 280,24.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі