12 снежня ў Беларусі курсы долара і еўра знізіліся

12/12/2016 - 11:48

У панядзелак, 12 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9739 да 1,9547 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0967 да 2,0656. Курс расійскага рубля сёння вырас, за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,1750 беларускага рубля (у пятніцу — 3,1207).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,28%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 9 снежня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9746 да 1,9739 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1262 да 2,0967.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі