10 траўня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

10/05/2017 - 12:37

У сераду, 10 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8824 да 1,8855, курс еўра знізіўся — 2,0728 да 2,0520. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2468 беларускага (у пятніцу — 3,2481).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,20%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 5 траўня, курс долара ЗША вырас — з 1,8834 да 1,8934 рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0517 да 2,0756.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі