10 гадоў калоніі — за "зліў" размоваў пра гібель Рамана Бандарэнкі

30/03/2022 - 13:20

Экс-падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд вынес Мінскі гарадскі суд, паведамлян прэс-служба Генпракуратуры. 

Храловіча прызналі вінаватым у  "дзяржаўнай здрадзе" (ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса). Ён перадаў тэлеграм-каналам запіс тэлефонных размоў паміж Наталляй Эйсмант (прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі), Дзмітрыем Баскавым (тагачасным старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі) і Дзмітрыем Шакутам наконт гібелі Рамана Бандарэнкі.

Таксама Храловіч мусіць заплаціць штраф — 16 тысяч рублёў (500 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі