Новы год прынясе курцам павышэнне цэн на цыгарэты. Як паведамляе Міністэрства па падатках і зборах, з 1 студзеня падаражэюць некаторыя маркі.
Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" павысіць цэны на Pall Mall, Kent, Vogue, Rothmans на 10-16 капеек.
"Тытунь-Інвест" на 10-30 капеек падыме кошты на некаторыя цыгарэты "Карона", "Форт", Monte Carlo, Camel, LD, Winston, MAC, Richmond, Kalipso, Sobranie.
У кампаніі "Інтэр Табакка" некаторыя віды цыгарэт L&M, Red Bor, Dove, Bond Street падаражэюць ад 5 да 44 капеек.
Падаражанне на 10-16 капеек закране некаторыя віды Vogue, Kent, Pall Mall, Rothmans, Dunhill, якія ўвозіць кампанія "Беларусьгандаль".
Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц павышаць максімальныя рознічныя цэны на сваю прадукцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут