З'явіліся фота Жытоміра пасля расійскага паветранага абстрэлу

02/03/2022 - 09:25

Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны апублікавала фатаздымкі з Жытоміра пасля расійскага паветранага абстрэлу.

"Наступствы варожых абстрэлаў у Жытоміры. Пацярпелі жылыя будынкі і абласны перынатальны цэнтр", — паведамляюць украінскія ратавальнікі.

Уначы расійскія войскі правялі масіраваны паветраны абстрэл Жытоміра. Паведамлялася, што загінулі два мірныя жыхары і як мінімум трое параненыя. Пад заваламі апынуліся людзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі