У сацыяльнай сетцы "Вконтакте" з'явіліся фатаздымкі дзвюх станцыяў мінскага метро, якія яшчэ будуюцца, — "Юбілейнай плошчы" і "Кавальскай Слабады". Выклаў іх Раман Салаткін. Можна пабачыць, што "Юбілейная плошча" яшчэ нават не мае столі.
Увесну 2017 года паведамлялася, што "Кавальская Слабада" падрыхтаваная на 95%, а "Юбілейная плошча" — на 20%.