З'явілася відэа знішчэння дзвюх расійскіх пантонных перапраў у Курскай вобласці

21/08/2024 - 09:52

Працуе HIMARS (ілюстрацыйнае фота) / AP

З'явілася відэа знішчэння дзвюх расійскіх пантонных перапраў праз раку Сейм у Курскай вобласці. Як піша ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў, сістэмай HIMARS былі запушчаныя ракеты GMLRS і ATACMS з касетнай і фугаснай баявымі часткамі. Яны знішчылі насціл пантонаў, інжынерную тэхніку і сапёраў. Удар арганізавалі Сілы спецыяльных аперацый.

Раней украінская авіяцыя знішчыла бомбамі тры масты праз раку Сейм. У выніку расійскія падраздзяленні апынуліся паміж ёй і ўкраінскай мяжой без магчымасці стабільнага забеспячэння.

На карце пазначаныя знішчаныя ўкраінцамі масты на рацэ Сейм

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі