З'явілася відэа затрымання падазраваных у двайным забойстве ў Асіповічах

22/07/2019 - 15:36

З'явілася відэа затрымання падазраваных у двайным забойстве ў Асіповічах. Затрыманне адбывалася пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз". Яны схапілі 39-гадовага жыхара Асіповіцкага раёна і 42-гадовага жыхара Любанскага раёна, якія раней мелі праблемы з законам. Знойдзены абрэз, з якога, як мяркуецца, было ўчыненае злачынства.

Як інфармавала Еўрарадыё, 13 ліпеня ў Асіповічах у прыватным доме знайшлі 49-гадовага гаспадара і яго 26-гадовага пляменніка. Абодва былі застрэлены. Спачатку сілавікі затрымлівалі іншых двух падазраваных, але іх ужо адпусцілі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі