З'явіцца дадатковы ранішні аўтобус з Мінска да Варшавы

19/03/2016 - 17:21

З'явіцца дадатковы ранішні аўтобус з Мінска да Варшавы. З 4 красавіка рэгулярныя рэйсы паміж сталіцамі Беларусі і Польшчы будуць здзяйсняцца 4 разы на тыдзень з раніцы (у панядзелкі, чацвяргі, пятніцы, суботы, адпраўленне ў 06.10 з аўтавакзала "Цэнтральны") і штодня ўвечары (18.30). З Варшавы аўтобус адпраўляецца з аўтавакзала "Заходні" а 12-й гадзіне ў аўторкі, пятніцы, суботы і нядзелі, у 16.30 штодня.

Як інфармуе sputnik.by са спасылкай на дзяржаўнае прадпрымства "Мінсктранс", з 1 чэрвеня ранішні рэйс з Мінска ў Варшаву стане штодзённым.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі