Зяленскі выказаўся пра выбары падчас вайны

23/08/2026 - 12:11

Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што правядзенне выбараў падчас поўнамаштабнай вайны нясе вялікія рызыкі і можа выклікаць раскол у грамадстве. Пра гэта ён распавёў на сустрэчы з журналістамі, піша “Украінская праўда”. 

“Выбары прама цяпер — гэта цунамі для дзяржавы, якое расколе Украіну. Таму мая стратэгія — давесці краіну да заканчэння вайны і захаваць незалежную і суверэнную дзяржаву”, — сказаў ён.

Па словах Зяленскага, каля года таму Украіну з розных бакоў падштурхоўвалі да правядзення выбараў падчас вайны.

“Мая пазіцыя была яснай — калі партнёры прапануюць нам канкрэтныя ўмовы, пры якіх можна бяспечна, легітымна і дэмакратычна правесці выбары ва Украіне — з удзелам ваеннаслужачых, на прыфрантавых тэрыторыях, за мяжой, куды выехалі мільёны нашых грамадзян, ратуючыся ад вайны, бяспечна — то бок без удараў і абстрэлаў, то давайце гэта абмяркоўваць”, — сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што тады ніводзін з заходніх партнёраў не прапанаваў канкрэтных умоў, якія маглі б гарантаваць бяспеку правядзення выбараў.

Разам з тым, па яго словах, гэта немагчыма, пакуль расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін не пагаджаецца на спыненне агню.

Гаворка пра правядзенне прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне падчас вайны з’явілася зноў пасля адпаведнага закліку былога міністра абароны Міхаіла Фёдарава. Палітыка адправілі ў адстаўку ў сярэдзіне ліпеня, гэта выклікала хвалю пратэстаў на краіне. Сам жа Фёдараў апынуўся ў апазіцыі цяперашняму кіраўніцтву Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі