Уладзімір Зяленскі / Telegram / Zelenskiy Official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі плануе сустрэцца з амерыканскім калегам Дональдам Трампам у найбліжэйшы час.
Ён зрабіў гэтую заяву пасля перамоваў сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэма Умерава з амерыканскім бокам.
"Дамовіліся пра сустрэчу на самым высокім узроўні — з прэзідэнтам Трампам у найбліжэйшы час. Многае можа вырашыцца да Новага года", — напісаў Зяленскі ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале.
Напярэдадні ён распавёў пра свой "мірны план" з 20 пунктаў, створаны на аснове амерыканскіх прапаноў з улікам расійскіх пажаданняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут