Зяленскі: мы будзем біць расійскіх вайскоўцаў іх жа зброяй

09/03/2022 - 10:45

У чарговым відэазвароце ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падвёў вынікі сітуацыі ў краіне пасля двух тыдняў вайны. Паводле яго слоў, "маштаб пагрозы" з боку РФ "максімальны". "Але і маштаб нашага адказу — максімальны", — заявіў ён. Узброеныя сілы Украіны і тэрытарыяльная абарона папаўняюць свае запасы зброі, боепрыпасаў і тэхнікі за кошт расіян.

"Што можа быць больш зневажальным для акупанта? — кажа Зяленскі. — Мы будзем біць іх іхняй жа зброяй".

Прэзідэнт Украіны заклікаў расійскіх вайскоўцаў вяртацца на сваю радзіму. "Вас тут нічога не чакае, акрамя палону і гібелі", — сказаў ён па-руску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі