Зяленскі апублікаваў фатаграфіі з устаноўкай Patriot, якую перададуць Украіне

12/06/2024 - 09:20

Уладзімір Зяленскі з візітам у Германіі / t.me/V_Zelenskiy_official

Падчас візіту ў Германію Уладзімір Зяленскі апублікаваў фатаграфію ўстаноўкі СПА Patriot, якую перададуць Украіне.

Украінскі прэзідэнт наведаў вайсковую базу ў горадзе Заніц разам з міністрам абароны Германіі Барысам Пісторыусам. Ён таксама сустрэўся з украінскімі вайскоўцамі, якія праходзяць навучанне па выкарыстанні СПА Patriot.

Зяленскі падзякаваў Германіі за чарговы пакет дапамогі на суму 700 млн еўра. Паводле яго словаў, перадае Бі-Бі-Сі, УСУ атрымаюць не толькі яшчэ адну ўстаноўку Patriot (у дадатак да дзвюх перададзеных раней), але і якасныя нямецкія сістэмы IRIS-T.

Раней Зяленскі казаў саюзнікам у NATO, што Украіне для абароны гарадоў ад расійскіх ракетных атак неабходна яшчэ прынамсі сем сістэм Patriot.

У ноч на сераду New York Times са спасылкай на высокапастаўленых прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі паведаміла, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ухваліў адпраўку ва Украіну яшчэ адной сістэмы Patriot.

Украіна атрымае яшчэ адну сістэму Patriot ад Германіі / t.me/V_Zelenskiy_official
Украіна атрымае яшчэ адну сістэму Patriot ад Германіі / t.me/V_Zelenskiy_official

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі