Зяленскаму спрабавалі падарыць яго бюст з адбіткам, зробленым губной памадай

31/07/2019 - 14:50

Уладзіміру Зяленскаму спрабавалі падарыць яго бюст з адбіткам, зробленым губной памадай. Інцыдэнт адбыўся ў чаркаскім аэрапорце, куды ўкраінскі прэзідэнт прыляцеў з візітам. Бюст Зяленскаму паказала журналістка "ТСН" Наталля Нагорная. Паводле яе слоў, такія гіпсавыя скульптуры прэзідэнта Украіны вырабляе майтар з Вінніцы і яны прадаюцца ў інтэрнэце.

"Дзе вы гэта ўзялі? Гэта жах, — эмацыйна адрэагаваў на бюст Зяленскі. — Я бачыў у інтэрнэце. Не трэба гэта мне перадаваць. Прэзідэнт — гэта не бюст і не карцінка, а чалавек. Я што, помнік?".

Украінскі прэзідэнт папрасіў больш такога не рабіць.

Дарэчы, 31 ліпеня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка запрасіў Уладзіміра Зяленскага ў Беларусь.

procherk.info

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі