Звесткі пра мініраванне плошчы Незалежнасці ў Мінску не пацвердзіліся

10/12/2018 - 12:53

Спецыялісты не знайшлі выбуховых рэчываў на тэрыторыі плошчы Незалежнасці, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Як паведамлялася раней, у 9:42 у мінскую міліцыю затэлефанаваў невядомы і паведаміў, што плошчы Незалежнасці замініраваная. На месцы працавалі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічнай групы выбухатэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС. 

Тэрыторыя плошчы Незалежнасці, як распавядала Еўрарадыё, была ачэпленая, людзі з яе эвакуяваныя. У тым ліку быў зачынены гандлёвы цэнтр "Сталіца". Спецыялісты не знайшлі выбуховых рэчываў і прадметаў, якія ўяўляюць небяспеку.

Цяпер міліцыя шукае "тэлефоннага мінёра".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі