ЗША прызналі Іерусалім сталіцай Ізраіля

06/12/2017 - 18:50

ЗША прызналі Іерусалім сталіцай Ізраіля. Пра гэта аб’явіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. Ён адзначыў, што “цяпер прыйшоў час афіцыйна прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля” і ўвогуле “гэта варта было зрабіць даўно”. Як вядома, прызнанне Іерусаліма ізраільскай сталіцай было перадвыбарчым абяцаннем Трампа.

Нагадаем, Ізраіль паўстагоддзя таму адбіў усходнія раёны Іерусаліма і гістарычны цэнтр у Іарданіі. Міжнародная супольнасць гэтую анэксію не прызнае, таму ўсе замежныя амбасады знаходзяцца ў Тэль-Авіве. Не прызнавалі анэксію і ЗША. Цяпер амерыканская амбасада пераедзе.

У Ізраілі рашэнне Дональда Трампа назвалі “адважным і справядлівым”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі