ЗША паскораць адпраўку ва Украіну танкаў Abrams і сістэм Patriot

21/03/2023 - 17:46
Patriot / army.mil

ЗША паскораць адпраўку ва Украіну танкаў Abrams і зенітна-ракетныя комплексы Patriot. Пра гэта 21 сакавіка паведамілі прадстаўнікі Мінабароны Злучаных Штатаў. У ЗША цяпер праходзяць падрыхтоўку 65 украінскіх вайскоўцаў-зенітчыкаў. Далей іх чакае дадатковая падрыхтоўка ў Еўропе, пасля чаго яны змогуць кіраваць сістэмамі Patriot. Іх Украіне збіраюцца перадаць у бліжэйшыя тыдні. Паскорыць працэс перадачы ўдалося, дзякуючы таму, што ўкраінцы ўжо мелі досвед працы з сістэмамі супрацьпаветранай абароны.

Танкі Abrams змогуць паступіць на ўзбраенне ўкраінскай арміі ўжо восенню 2023-га, а не праз год, як меркавалася раней. Спачатку гэта будзе больш стары варыянт — M1A1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі