ЗША
ЗША пагадзіліся разблакаваць замарожаныя іранскія актывы. Пра гэта паведамляюць 24NEWS і Reuters са спасылкай на крыніцу ў Іране.
Узамен іранцы абавязаліся забяспечыць "бяспечны праход" праз Армузскі праліў.
Раней бакі называлі размарозку актываў і адкрыццё праліва неабходнымі ўмовамі для спынення агню і перамоваў аб міры. Яшчэ адной такой умовай Іран абвясціў спыненне ўдараў Ізраіля па аб’ектах "Хезбалы" ў Ліване. Ці будзе яно выканана — пакуль незразумела.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут