ЗША і Канада заклікалі Беларусь правесці новыя выбары

06/11/2020 - 05:17

ЗША і Канада заклікалі Беларусь правесці новыя выбары. Гэтыя краіны падтрымалі рэкамендацыі даклада, падрыхтаванага ў межах Маскоўскага механізма АБСЕ. Раней тое самае зрабіў ЕС. У дакладзе АБСЕ згадваюцца "неабвержныя доказы" фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, рэкамендуецца адмяніць іх вынікі і прызначыць новыя "на аснове міжнародных стандартаў".

Як паведамляе ТАСС, амерыканская адміністрацыя заклікае афіцыйны Мінск правесці свабодныя і справядлівыя выбары ва ўмовах незалежнага назірання за імі. Таксама ў заяве дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа ўтрымліваецца заклік спыніць пераслед апазіцыі і грамадзян, якія яе падтрымліваюць, ды пачуць патрабаванні мірных пратэстоўцаў. Пампеа характарызуе жнівеньскія прэзідэнцкія выбары ў нашай краіне як "махлярскія". А пасля іх улады Беларусі пайшлі на "абмежаванне свабоды слова, асацыяцый і мірных сходаў", адбыліся катаванні і адвольныя затрыманні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі