Збой у працы другой лініі мінскага метрапалітэна адбыўся зранку 21 снежня ў гадзіну пік, паведамляе tut.by.
У адным з цягнікоў на станцыі "Пушкінскай" выявілася няспраўнасць, і машыніст быў вымушаны адагнаць яго ў тунэль. Графік руху цягнікоў быў парушаны на некалькі хвілінаў, у выніку на платформах сабралася вялікая колькасць людзей.
Відавочца здарэння Ксенія паведаміла журналістам: "На станцыі метро "Пушкінская" нейкія праблемы. Цягнікі ў бок горада не ідуць ужо хвілін 10. Адзін састаў прыехаў, але машыніст з ключом праз салон пабег у хвост цягніка, і цягнік паехаў назад у тунэль".
На працягу некалькіх хвілін рух па Аўтазаводскай лініі метро быў адноўлены.