Золатавалютныя рэзервы Беларусі сталі расці павольней

04/03/2026 - 11:35

Нацбанк

За люты золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі павялічыліся на 665,4 млн долараў. Паводле інфармацыі Нацбанка, па стане на 1 сакавіка яны склалі 16,4 млрд долараў.

У параўнанні са студзенем тэмпы росту ЗВР запаволіўся. Тады за месяц яны дадалі амаль удвая больш — 1,3 млрд долараў. Па стане на 1 лютага ЗВР Беларусі складалі 15,7 млрд долараў.

Адзначаецца, што асноўны прырост ЗВР па-ранейшаму забяспечвае павелічэнне цэн на манетарнае золата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі