Знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі з пачатку года вырасла на 21,3%

29/12/2017 - 12:22

Знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 снежня склала 16,6 мільярда долараў. Ад пачатку года яна вырасла на 2,9 мільярда долараў (з улікам курсавых розніц), што склала 21,3%. Такія лічбы агенцтву БЕЛТА назвалі ў Міністэрстве фінансаў.

У студзені-лістападзе Беларусь атрымала знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 3,769 мільярда долараў. Сярод іх было 1,4 мільярда долараў еўрааблігацый, 1,194 мільярда долараў — урада і банкаў Расіі, 800 мільёнаў долараў — Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, 227,8 мільёнаў долараў — банкаў Кітая, 141,2 мільёна долараў — МБРР, 5,6 мільёна долараў — ЕБРР і СІБ.

На пагашэнне знешняй дзяржпазыкі з пачатку года пайшло 915,2 мільёнаў долараў. У гэтую суму ўвайшлі 339,3 мільёна долараў — ураду Расіі, 264,8 мільёна долараў — Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця, 245,8 мільёна долараў — банкам Кітая, 62,1 мільёна долараў — МБРР, 2,7 мільёна долараў —- ЗША, 0,5 мільёна долараў — ЕБРР і СІБ.

На 1 снежня дзяржаўная пазыка Беларусі склала 42,3 мі і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2017 года на Br5,3 млрд, або на 14,4%.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 снежня 2017 года склаў Br9,1 мільярда рублёў. Ад пачатку года гэтая сума зменшылася на 1,1 мільярда рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 11,1%.

За студзень-лістапад размешчана ўнутраных валютных дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $ 419,9 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 1,248 мільярда долараў і 189,7 мільёна рублёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі