Жыхарка Ліды заплаціць 2000 рублёў за змененую лічбу

04/01/2024 - 06:40

Жанчына змяніла дату аднаўлення працаздольнасці з "24" на "29" / t.me/sudexpert_by/

Эксперты прыйшлі да высновы, што жыхарка Ліды падрабіла бальнічны ліст. Яна змяніла дату аднаўлення працаздольнасці з "24" на "29", тым самым, падоўжыла сабе бальнічны на пяць дзён.

Аднак у арганізацыі, у якой працуе жанчына, звярнулі ўвагу на пацёртасці паперы бланка ў месцах размяшчэння запісаў, і звярнуліся ў міліцыю. У выніку і была прызначана судовая тэхнічная экспертыза дакумента. Цяпер жыхарцы Ліды давядзецца заплаціць вялікі штраф — 2000 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі