Жыхар Марыупаля "спрабаваў дакументаваць дні ў блакадзе"

26/04/2022 - 13:51

Жыхар Марыупаля "спрабаваў дакументаваць дні ў блакадзе". Ён рабіў здымкі, якія апублікаваў яго сын. На іх — разбураны горад, пажары, людзі, якія хаваюцца ў падвалах. На адным з фота — дзеці Марыупаля, якія пабачылі столькі жахаў вайны і пішуць слова "мір".

Украінскія абаронцы Марыупаля з пачатку сакавіка змагаюцца ў акружэнні. Расійскія войскі працягваюць наносіць авіяўдары па іх пазіцыях. Мінулай ноччу пацярпелі грамадзянскія, якія хаваюцца ў падвалах "Азоўсталі".

Гэты і наступныя здымкі — twitter.com/kinvshchuk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі