Time / Time
Часопіс Time назваў чалавека года, і гэта не адзін чалавек. Журналісты вылучылі як самыя ўплывовыя фігуры "архітэктараў ШІ".
Звычайна фота чалавека года змяшчаецца на вокладцы часопіса, але ў гэтым годзе выйшлі адразу дзве вокладкі. На адной — літары ШІ, а вакол іх — супрацоўнікі галіны. На другой — лідараў тэхналагічнай сферы. Сярод іх: кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг, кіраўнік Meta Марк Цукерберг, уладальнік X Ілон Маск і "хросная маці" штучнага інтэлекту Фэй-Фэй Лі.
Па словах экспертаў, гэта наглядна дэманструе, наколькі хутка штучны інтэлект і кампаніі, якія стаяць за яго распрацоўкай, змяняюць грамадства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут