Жанчыну і траіх дзяцей выратавалі на пажары ў Стоўбцах

09/04/2019 - 06:45

8 красавіка ў 13:53 стаўбцоўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра дым у пад'ездзе дома па вуліцы Міру, паведамляе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца выкліку, яны пабачылі, што дым ідзе з акна кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховага жылога дома. Гаспадара кватэры ў гэты час дома не было.

З кватэры на пятым паверсе ратавальнікі вывелі па лесвічных маршах жанчыну і яе траіх дзяцей. Пацярпелых няма.

Агонь знішчыў канапу і крэсла, ад яго закураныя сцены і столь у кватэры на чацвёртым паверсе.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі