З'езд БАЖ абраў кіраўніком арганізацыі Андрэя Бастунца

16/04/2021 - 15:21

16 красавіка XI з'езд Беларускай асацыяцыі журналістаў абраў кіраўніком арганізацыі Андрэя Бастунца, які дагэтуль ёй кіраваў. За яго кандыдатуру адзінагалосна прагаласавалі дэлегаты. Бастунец будзе старшынём БАЖ у наступныя тры гады.

Намеснікамі старшыні былі абраныя Алег Агееў, Аляксандр Старыкевіч, Барыс Гарэцкі і Ірына Слаўнікава.

У працы з'езда ўдзельнічалі каля 60 дэлегатаў, а таксама госці. Былі згаданыя журналісты, якія знаходзяцца за кратамі. Іх больш за дзясятак.

З'езд запатрабаваў "неадкладна вызваліць усіх журналістаў і медыяспецыялістаў, якія знаходзяцца за кратамі", "забяспечыць бесперашкодны доступ да інфармацыі журналістам", "прызнаць на заканадаўчым узроўні права кожнага збіраць і распаўсюджваць інфармацыю ў айчынных і замежных масмедыя", "стварыць роўныя эканамічныя ўмовы для масмедыя; адмовіцца ад дзяржманаполіі ў галінах стварэння і распаўсюду прадукцыі СМІ", "абмеркаваць змены ў заканадаўства ў галіне СМІ з удзелам беларускага грамадства, журналісцкай і бізнес-супольнасці і міжнародных экспертаў".

baj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі