Збожжавую здзелку спрабуюць вярнуць, а Джымі Фэлан выявіўся токсікам — #ІхНоравы

08/09/2023 - 15:20

Іх норавы / коллаж Влада Рубанова, Еврорадио

На гэтым тыдні многія беларусы даведаліся, што не змогуць памяняць або падоўжыць свае беларускія пашпарты ў консульстве. А гэта значыць, што за мяжой давядзецца легалізавацца нават тым, хто, можа, гэтага і не планаваў.

Гэтая навіна засланіла многія іншыя сусветныя навіны. Але мы сачылі за тым, што адбывалася ў свеце, і раскажам вам пра гэта.

 

Змагацца за наступны абед

Два мільёны афганцаў пазбавіліся дапамогі Сусветнай харчовай праграмы ААН у гэтым месяцы.

Праз вялізны дэфіцыт фінансавання ў будучыні мы зможам аказваць надзвычайную дапамогу толькі 3 мільёнам чалавек у месяц, — гаворыцца ў заяве. — Мы вымушаныя выбіраць паміж галоднымі і тымі, хто галадае, у выніку чаго мільёны сем'яў вымушаныя змагацца за свой наступны абед. З тымі нешматлікімі рэсурсамі, якія ў нас засталіся, мы не можам абслугоўваць усіх тых людзей, якія балансуюць на мяжы крайняй галечы.

iPhone

Аналітыкі кажуць, што так кітайцы паказваюць, чаго змагла дамагчыся іх паўправадніковая прамысловасць. Увогуле, не толькі ў беларускіх навінах пастаянна мільгае тэма імпартазамяшчэння і абыходу санкцый.

 

Засталося навесці парадак

Burning Man — маштабны фестываль у цэнтры амерыканскай пустыні Невада — нарэшце скончыўся. У пачатку гэтага тыдня вы чыталі пра тое, як удзельнікі фестывалю патаналі па шчыкалатку ў брудзе, хаваліся ад дажджу і стаялі ў шматкіламетровым заторы, спрабуючы пакінуць фестываль.

Але дождж прайшоў, і фестываль усё ж адбыўся. Засталося навесці парадак. Гэта адзін з галоўных прынцыпаў фестывалю: госці самі сябе забяспечваюць — і самі за сабой прыбіраюць.

У арганізатараў Burning Man ёсць тры тыдні, каб замесці ўсе сляды імправізаванага горада, які вырас на плошчы прыкладна ў 10 квадратных кіламетраў на час фестывалю.

І гэта ў цэлым добры прынцып: калі прыняў рашэнне не здавацца і ісці да канца — не забудзься потым навесці за сабой парадак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі