Зборная Беларусі па гандболе не змагла згуляць у Венгрыі і вяртаецца на радзіму

08/01/2022 - 14:51

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе не змагла згуляць у Венгрыі і вяртаецца на радзіму, паведамляе handballfast.com. Таварыскія матчы адмянілі пасля станоўчага тэста на COVID-19 у аднаго з беларускіх гандбалістаў. Спачатку адмянілі прызначаны на 6 студзеня паядынак з венграмі, а пасля і матч 7 студзеня з Бахрэйнам (так вырашылі арганізатары турніру). Беларускаму гандбалісту ў Венгрыі зрабілі паўторны тэст, і ён ужо быў адмоўны.

Такім чынам паездка зборнай аказалася турыстычнай.

Ужо 13 студзеня стартуе чэмпіянат Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі