Заўтра ў Беларусь з афіцыйным візітам прыбудзе прэзідэнт Азербайджана

26/11/2015 - 18:36

27 лістапада ў Беларусь з афіцыйным візітам прыляціць кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі. Візіт працягнецца 2 дня.

Паведамляецца, што запланаваныя перамовы кіраўнікоў Беларусі і Азербайджана ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў.

Чакаецца, што Аліеў ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску, наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Сёлета ў чэрвені Лукашэнка наведваў Баку, дзе прыняў удзел у адкрыцці Першых Еўрапейскіх гульняў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі