Заўтра Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным

20/12/2015 - 16:04

У панядзелак, 20 снежня, Аляксандр Лукашэнка зноў наведае Маскву. Там пройдуць сесія Савета Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы і пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Запланаваная і двухбаковая сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі, паведамляе прэс-служба Крамля.

Гэта будзе ўжо другая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі за такі кароткі прамежак часу. Апошнія іх перамовы адбыліся ў Маскве 15 снежня. Насуперак чаканням, было заяўлена, што тэма праекту стварэння расійскай ваеннай базы ў Беларусі не абмяркоўвалася.

Загадка: чым скончыўся візіт Лукашэнкі ў Крэмль?

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі