Затрыманыя на пляжы маладыя людзі атрымалі 85 сутак арышту на ўсіх

13/05/2021 - 12:21

Затрыманыя на пляжы  Заслаўскага вадасховішча маладыя людзі атрымалі 85 сутак арышту на ўсіх, паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae. Напярэдадні міліцыя заявіла пра затрыманне 11 траўня групы моладзі з бел-чырвона-белай сімволікай — сямі чалавек ва ўзросце ад 19 да 23 гадоў. Нібыта ў Ждановіцкі аддзел міліцыі Мінскага РУУС паступіў "сігнал" ад "неабыякавага" мясцовага жыхара. На затрыманых склалі пратаколы, судоў яны чакалі за кратамі.

Суды пачаліся 12 траўня і працягнуліся ў чацвер. Сваякі Паўла Гурэцкага два дні чакалі разгляду яго справы ў судзе Мінскага раёна. Высветлілася, што суддзя Антон Колабаў таемна асудзіў Гурэцкага яшчэ ў сераду на 15 сутак.

Суддзя Вадзім Казей арыштаваў на 10 сутак 22-гадовую Аліну Букалаву. Яна сваёй віны не прызнала, заявіла, што прыехала на пляж са сваім хлопцам і ніякай сімволікі не бачыла, даведалася пра яе толькі ў РУУСе. Казей даў 10 сутак 22-гадовай Аліне Асіпенка. Свой дзень нараджэння яна адзначыць за кратамі. Суддзя Алена Новікава пакарала Дзмітрыя Любахонскага 15-сутачным арыштам.

21-гадовая Кацярына Кірычэнка таксама сваю віну не прызнала, асуджана на 15 сутак. Маргарыта Вяжнавец атрымала 5 сутак арышту. Раман Цянюра асуджаны на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі