Затрыманых у цэнтры Мінска анархістаў адпусцілі без накіравання ў суд

12/10/2015 - 14:16

Пяцёра затрыманых ўвечары 11 кастрычніка актывістаў анархісцкага руху адпушчаныя сёння ўдзень пад распісцы аб яўцы ў суд, паведамляе сайт spring96.org. Маладых людзей затрымалі ўчора ўвечары ў цэнтры Мінска падчас стыхійнай акцыі апазіцыі, на якую прыйшло каля сотні чалавек.

Меркавалася, што сёння адбудуцца суды над анархістамі, аднак раніцай іх адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС і там узялі распіску аб яўцы ў суд па позве, якая прыйдзе на хатні арышт. Пасля хлопцаў вызвалілі.

Вядома, што на дваіх актывістаў былі складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства. На якой падставе былі затрыманыя яшчэ тры чалавека застаецца невядомым.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі