Затрыманы лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка

23/03/2017 - 07:43

У Мінску затрыманы лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка. Пра гэта ён напісаў у Facebook. Шумчанка знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС. У чым яго вінавацяць, пакуль невядома, яго тэлефон маўчыць.

Анатоль Шумчанка — кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва".

Як вядома, 25 сакавіка ў Мінску мусіць адбыцца вулічная акцыя, прысвечаная Дню Волі. Па ўсёй Беларусі праходзяць затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі