Васіль Краўчук / media-polesye.com
Пінскага коміка Васіля Краўчука, затрыманага ў Санкт-Пецярбургу, ужо экстрадавалі ў Беларусь. Мужчына знаходзіцца ў адным з беларускіх СІЗА, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
51-гадовага Краўчука затрымалі 16 кастрычніка.
Тры гады таму ў Беларусі яго асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за каментарый у тэлеграм-канале: ён пажартаваў пра супрацоўніцу інспекцыі па справах непаўналетніх.
Адбываць пакаранне мужчына не захацеў і праз тры месяцы пасля прысуду перастаў выходзіць на сувязь. Яго абвясцілі ў міждзяржаўны вышук. Знайсці Краўчука здолелі толькі праз тры гады — у расійскім Санкт-Пецярбургу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут