Затрымалі былога супрацоўніка Беларускай чыгункі Дзяніса Бергіна

21/09/2021 - 16:37

21 верасня затрымалі былога супрацоўніка Беларускай чыгункі Дзяніса Бергіна. У яго дома прайшоў ператрус.

"Сілавікі прыйшлі ў 13:00. Дома быў сын. Ідучы ў школу, патэлефанаваў мацi — cказаў, што перавярнулi ўсё, а званіць забаранялi. Жонка дадому не iдзе, чакае недзе ў суседзяў", — распавядаюць слухачы Еўрарадыё.

Восенню мінулага года Бергін удзельнічаў у забастоўцы. Ён далучыўся да патрабаванняў адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, правядзення сумленных выбараў, вызвалення палітвязняў і спынення пераследу грамадзянаў па палітычных матывах.

"Зачыстка" іншадумцаў працягваецца па ўсёй краіне.

Заява Дзяніса Бергіна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі