Затрымалі беларуску, якая вывозіла дзяўчат у сэксуальнае рабства ў Турцыю

08/06/2018 - 12:31

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб вярбоўцы і вывазе за мяжу грамадзянак Беларусі для занятку прастытуцыяй, паведамляе прэс-служба СК

Падазраванай па справе праходзіць 24-гадовая жанчына. Па версіі следства, з пачатку 2017-га па травень 2018 года яна вербавала дзяўчат для прастытуцыі і дапамагала ім выехаць у Турцыю. Паведамляецца, што яна дапамагла вывезці не менш за тры беларускі. 

Жанчыну затрымалі ў аэрапорце, калі яна спрабавала вылецець з Беларусі з чарговай дзяўчынай. Яе ўзялі пад варту. Паведамляецца, што жанчына дае прызнальныя паказанні і супрацоўнічае са следствам.

Цяпер следства высвятляе колькасць дзяўчат, вывезеных для прастытуцыі. Таксама высвятляецца, ці мела затрыманая дачыненне да іншых злачынстваў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі