Затрымалі барысаўскага таксоўца, які адмовіўся везці расійскага вайскоўца

27/04/2022 - 10:28

Сілавікі затрымалі барысаўскага таксоўца, які адмовіўся везці расійскага вайскоўца, паведамляюць праваабаронцы. 

"Пакуль не выведуць войскі, мы вас не возім, звяртайцеся да свайго кіраўніцтва", — сказаў таксовец. Відэа, знятае ім, шырока разышлося ў інтэрнэце.

Цяпер мужчыну затрымалі і вінавацяць у садзеянні экстрэмізму (ч. 4 арт. 361 Крымінальнага кодэкса) за відэа перамяшчэнняў ваеннай тэхнікі. Гэтае відэа ён перасылаў у ТГ-каналы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.

На праўладных ТГ-каналах з'явілася відэа, дзе ён кажа, што з жніўня 2020 года падпісаны на тэлеграм-каналы, якія прызнаны экстрэмісцкімі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі