"Затое ёсць шуфлядка": беларусы адказваюць Арцемію Лебедзеву

12/04/2021 - 14:33
Лебедзеў не першы раз вучыць беларусаў жыць

Расійскі дызайнер Арцемій Лебедзеў апублікаваў на выходных допіс пра сваё стаўленне да заклікаў пісаць па-руску "беларус" і "беларуский".

"Калі мне кажуць, што трэба пісаць "беларус", я шлю на**й роўна з адной прычыны: у рускай мове злучальная галосная — "о". Таму толькі і выключна "белорус". Таму што я гавару і пішу па-руску пісьменна. І не гатовы перакручваць родную мову дзеля суседа, нават дзеля любімага і роднага суседа", — напісаў Лебедзеў.

І тут панеслася.

Усяго за два дні пад допісам Лебедзева — тры тысячы каментароў, большасць з іх — ад беларусаў, якія, мякка скажам, не згодныя з пазіцыяй дызайнера, які нечакана праявіў свае філалагічныя таленты. Пераважна талерантныя беларусы ў самых розных выразах расказваюць Арцемію, куды варта пайсці яму самому. Але ёсць і пярэчанні па сутнасці.

Фэйсбук-акаўнтам Лебедзева беларусы не абмежаваліся: многія вырашылі выказацца ў сябе на старонках. І тут таксама вялікі роскід меркаванняў — ад "ідзі на ***" да спробы растлумачыць яго пазіцыю.

У каментарах пад допісам Лебедзева ёсць і беларусы, якія яго падтрымліваюць. У тым ліку тыя, хто піша "я из Белоруссии". Уласна, у пазіцыі такіх нічога дзіўнага няма.

Самай разумнай выглядае іншая пазіцыя: Лебедзеў, як і звычайна, "накінуў на вентылятар". А заадно мы даведаліся, што многім беларусам чамусьці цікавае меркаванне расійскага дызайнера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі