Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
У Беларусі назвалі сярэднюю зарплату за студзень — 2757 рублёў. Пасля снежаньскага піка яна ўпала больш як на 350 рублёў, што традыцыйна для пачатку года, але разрыў паміж рэгіёнамі застаецца істотным: у Мінску — амаль 3750, у Магілёўскай вобласці — крыху больш за 2270. Самыя высокія заробкі — у ІТ і фінансах, самыя нізкія — у адукацыі і гасцінічна-рэстараннай сферы. Ці можна на гэтыя грошы жыць, калі з 1 сакавіка камуналка падаражэе больш як на 7%?
Паралельна ў Мінску спыняюць дзейнасць маштабных махлярскіх кол-цэнтраў з мільённымі абаротамі, у прамысловасці растуць складскія запасы, а чыноўнікі прызнаюць праблемы з разлікамі на знешніх рынках. На гэтым фоне Еўрасаюз абмяркоўвае новыя санкцыйныя крокі.
Як усё гэта ўплывае на беларускую эканоміку і даходы людзей, і што там з 20-м пакетам санкцый?
Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамісткай Алісай Рыжычэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут