Замежны хакейны трэнер атрымаў ад Лукашэнкі незвычайны падарунак

04/06/2019 - 16:08

Беларускі хакеіст, гулец маладзёжнай зборнай нашай краіны Аляксей Протас распавёў пра незвычайны падарунак, які атрымаў Марк Хабшайд, галоўны трэнер яго заакіянскай каманды "Прынс-Альберт" (яна выступае ў WHL) ад Аляксандра Лукашэнкі. "Марк Хабшайд расказваў, што Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падарыў яму нейкую шапку, ён у ёй нават выходзіў на трэніроўку неяк, у мяне ёсць фота,цытуе словы Протаса hockey.by. — Калі на нашай пляцоўцы быў зліты лёд, мы ездзілі катацца на іншую, там было вельмі холадна, і ён апрануў гэтую шапку".

Хутчэй за ўсё, гэта даўні падарунак Лукашэнкі. Вядома, што ён сустракаўся з трэнерам у 2005 годзе. У той час Хабшайд быў галоўным трэнерам нацыянальнай хакейнай зборнай Канады. Яму спадабаўся той халодны снежаньскі дзень у Мінску. І, як бачым, ён захоўвае шапку Аляксандра Лукашэнкі ўжо другое дзесяцігоддзе (калі гэты падарунак не атрымаў пры нагодзе пазней).

Аляксей Протас / vk.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі