Замест "Маршу дармаедаў" апазіцыя рыхтуе ў Мінску "Марш недармаедаў"

23/01/2017 - 11:50

Замест "Маршу дармаедаў" апазіцыя рыхтуе ў Мінску "Марш недармаедаў". Акцыя запланаваная на 15 сакавіка, на Дзень Канстытуцыі. Заяўку на шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор праз тыдзень перададуць у Мінгарвыканкам. Пра гэта было паведамлена ў панядзелак на прэс-канферэнцыі ў беларускай сталіцы.

У аргкамітэт "Маршу недармаедаў" увайшлі дзевяць структур, а сярод іх — Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", рух "За Свабоду", Беларуская партыя "Зялёныя", грамадзянская кампанія "Наш дом". Як заявіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, для арганізатараў вельмі важна, каб у вулічнай акцыі прыняло ўдзел як мага больш новых людзей. "Таму мы гатовыя пайсці на нейкія патрабаванні ўладаў, нават калі ў душы і не згодныя з імі", — цытуе словы палітыка БелаПАН.

Арганізатары шэсця, запланаванага на 15 сакавіка, маюць намер забяспечыць максімальную бяспеку ўдзельнікаў. Падобныя акцыі плануецца правесці і ў рэгіёнах. Апазіцыя хоча публічна выступіць супраць дэкрэта кіраўніка дзяржавы № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі