За выхад у фінал Уімблдона Сабаленка згуляе з Джабір

13/07/2023 - 08:29
Арына Сабаленка / https://twitter.com/WTA

За выхад у фінал Уімблдона Арына Сабаленка (2-я ў сусветным рэйтынгу) згуляе з Унс Джабір (6) з Туніса. Іх паядынак пройдзе ў чацвер, пачнецца каля 17-й гадзіны паводле беларускага часу. У выпадку поспеху беларуская тэнісістка ўпершыню стане першай ракеткай свету.

Напярэдадні ў чвэрцьфінале Сабаленка перамагла амерыканку Мэдысан Кіз (18) — 6:2, 6:4, а Джабір — Алену Рыбакіну (3) з Казахстана — 6:7(5:7), 6:4, 6:1.

Унс Джабір / https://twitter.com/WTA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі