За першы дзень датэрміновага галасавання яўка склала 4,49%

07/10/2015 - 04:43

У першы дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах яўка выбаршчыкаў склала 4,49%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Цэнтрвыбаркам. Паводле афіцыйных звестак, у Віцебскай вобласці прагаласавала 5,11% грамадзян, якія маюць права голасу, у Брэсцкай вобласці — 5,04%, у Мінскай — 4,61%, у Магілёўскай — 4,04%, Гомельскай — 4,03%, Гродзенскай — 3,84%, у Мінску — 4,62%.

У 2010 годзе ў першы дзень датэрміновага галасавання выбарчыя ўчасткі наведала 3,4% грамадзян, якія маюць права голасу, на выбарах 2006 года яўка ў першы дзень складала 3%.

Асноўны дзень для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах — 11 кастрычніка.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі